Rising:Profile/Беларуская

From eRepublik Official Wiki
< Rising:Profile
Revision as of 22:21, 13 December 2014 by Kryvich (Talk | contribs)

Jump to: navigation, search
Languages: 
EnglishIcon-English.png
БеларускаяIcon-Belarus.png
中文(繁體)Icon-Republic of China (Taiwan).png
HrvatskiIcon-Croatia.png
FrançaisIcon-France.png
DeutschIcon-Germany.png
ΕλληνικάIcon-Greece.png
MagyarIcon-Hungary.png
PolskiIcon-Poland.png
Portugues BrasileiroIcon-Brazil.png
RomânăIcon-Romania.png



Ваш Профіль можна лёгка паглядзець, націснуўшы на аватар ці Вашае імя злева экрана. Адчыніцца Ваша асабістая старонка, дзе ўся інфармацыя пра Вас падзелена на вызначаныя катэгорыі. Давайце разглядзім некаторыя з іх...

Верхняя секцыя


У гэтай секцыі Вы знойдзеце асноўную інфармацыю пра свайго грамадзяніна. Вы можаце пабачыць Вашы апошнія паведамленні, шукаць паведамленні пракручваючы іх кнопкамі наступны/папярэдні. Асаблівасці:

Facebook Далучэнне

Націснуўшы "Далучэнне" выскачыць вакно, дзе грамадзяніна просяць увайсці ў профіль Facebook. Дзякуючы гэтаму Ваш eRepublik аккаўнт будзе сінхранізаваны з Facebook аккаўнтам. Facebook далучэнне выкарыстоўваецца для аўтаматычных насценных публікацый Вашых абнаўленняў. Гэтыя навіны ўключаюць у сабе дасягненні, набыванні новых будынкаў і галасаванні. Усе навіны запісваюцца на сцяну грамадзяніна разам са спасылкай на запрашэнне.

Раздзел "Рахункі"

Accounts tab.jpg

Усе падлікі грашэй Вашага грамадзяніна выводзяцца тут. Стандартная адзінка Gold (Золата), а таксама нацыянальная валюта краіны, у якой Вы зараз жывеце. Кожны раз пры пералёце ў іншую краіну, яе грашовая адзінка аўтаматам дадаецца ў спіс. Грошы, выкарыстоўваемыя ў Вашай кампаніі ідуць з вашага рахунку.

Спасылка "Купіць gold" адправіць Вас на старонку Набывання gold.

Раздзел "Склад"

Main article: Storage

Склад даступны не толькі праз кнопку раздзелу, але і праз Маю зямлю. Ён выкарыстоўваецца, каб захоўваць прадукты і рэсурсы. Любыя тавары, якія Вы купляеце адпраўляюцца менавіта сюды. Калі ў Вас ёсць кампанія, якая выпрацоўвае прадукты, то рэсурсы будуць брацца са складу.

Інфармацыя грамадзяніна

Інфармацыя грамадзяніна складаецца з 4 секцый:

  • Дасягненні
  • Эканамічныя навыкі
  • Ваенныя навыкі

У тым ліку там 2 калонкі:

  • Іншая інфармацыя грамадзяніна
  • Дзейнасць

Калонка "Іншая інфармацыя грамадзяніна"

Column1 profile.jpg

Калонка "Дзейнасць"

Column2 profile.jpg


Дасягненні

Тут Вы можаце пабачыць усе Вашыя дасягненні і кар'ерны рост Вашага грамадзяніна.
Ваш грамадзянін ацэньваецца з розных пунктаў гледжання eRepublik, такіх як эканоміка, палітыка, ваенная справа і інш.. Лік, які пішацца пад значыкам азначае, колькі такіх узнагарод Вы атрымалі.

Эканамічныя навыкі

Тут Вы можаце пабачыць эканамічныя навыкі Вашага грамадзяніна. Таксама тут Вы можаце пабачыць Ваш узровень у гэтым дачыненні і прагрэс да наступнага ўзроўню.

Ваенныя навыкі

Тут Вы можаце пабачыць Ваш цякучы ваенны ранг і цякучую моц Вашага грамадзяніна. Тут Вы таксама можаце пабачыць Ваш прагрэс.

Іншыя асаблівасці

Што бачаць іншыя гулякі

Калі Вы заходзіце на старонку іншага гуляка, Вы не пабачыце ўсю інфармацыю, якую бачыце на сваёй. Таксама ў Вас з'явяцца некаторыя дадатковыя магчымасці.

Чатыры кнопкі ў правым-верхнім куце:

  • Дадаць сябра/Выдаліць сябра - Дадаць (ці выдаліць) сябра ў лісце Вашых сяброў
  • Паслаць паведамленне - паслаць гульнявое асабістае паведамленне
  • Ахвяраваць - заплаціць гульнявыя грошы ці рэчы іншым гулякам ці арганізацыям
  • Паведаміць аб парушэннях - гэтая спасылка адправіць Вас на старонку Адваротнай сувязі, дзе Вы можаце паведаміць аб парушэннях

Забаненыя ці Памёршыя профілі маюць спецыяльныя значкі, у якіх можа быць напісана прычына іх бану ці смерці.