One:Health/Беларуская
Languages: | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Тэрміналогія
Здароўе - адно з найважнейшых паняццяў падчас гульні ў eRepublik. Вельмі добра, калі Вы трымаеце ўзровень здароўя высокім. Калі ж узровень дасягае 0, Вы паміраеце (die). У наступны раз, калі Вы будзеце аўтарызаваны на сваёй старонцы, Вам паведамяць, што з'явілася магчымасць працягваць гуляць. Трэба толькі націснуць кнопку Ажывіць (Revive).
Вы можаце лёгка атрымаць інфармацыю пра ўзровень свайго здароўя праз старонку профілю.
- Калі ўзровень менш за 10 пунктаў, Вы не здолееце працаваць (work).
- Калі ўзровень менш за 10 пунктаў, Вы не здолееце трэніравацца (train).
Удзел у бітвах Вы можаце прынімаць толькі тады, калі ўзровень Вашага здароўя - больш за 20 пунктаў.
Страта здароўя
Вы страчваеце здароўе ў залежнасці ад некалькіх прычын:
- Калі працуеце (working): -10 пунктаў здароўя;
- Калі працуеце генеральным кіраўніком фірмы (general manager): -10*Q здароўя (Q = агульная колькасць фірм);
- Калі жадаеце трэніравацца (training): -10 пунктаў (за кожную трэніровачную сесію);
- Кожны ўдар у бітве (fight): -10 пунктаў;
- Змена месца знаходжання (Moving), калі Вы выкарыстоўваеце білет, Вы страчваеце ад 4 да 0 пунктаў здароўя ў залежнасці ад якасці білета. Калі Вы падарожнічаеце без білета (за нацвалюту), узровень здароўя не змяняецца.
Павелічэнне здароўя
Павялічыць здароўе можна наступным чынам:
- Есці ежу (Food);
- Набыць аптэчку (Health kit).
Калі Вы націсніце на кнопку "З'есці ежу" (Eat Food), што знаходзіцца пад спасылкай на Ваш профіль, узровень здароўя будзе адноўлены да 100 (калі гэта магчыма).
Здароўе павялічваецца ў залежнасці ад колькасці і якасці ежы, якую Вы набылі. Значэнне павелічэння не залежыць ад ранейшага ўзроўню здароўя.
Аптэчка (Health kit) аднаўляе здароўе на 10 пунктаў і каштуе 0.5 Золата.
Імгненнае аднаўленне здароўя
Вы можаце аднавіць сваё здароўе за адно імгненне наступным чынам:
- З'есці ежу (eating food), што знаходзіцца на складзе.
- Скарыстацца шпіталем (hospital) падчас бітвы (battle), калі ў Вашым рэгіёне ёсць шпіталь;
- Набыць аптэчку (Health kit);
- Скарыстацца энергетычным батончыкам (energy bar). Такім чынам Вы атрымаеце максімальны узровень здароўя.
Menu Rising |
---|