Rising:Profile/Беларуская
Languages: | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Ваш Профіль можна лёгка паглядзець, націснуўшы на аватар ці Вашае імя злева экрана. Адчыніцца Ваша асабістая старонка, дзе ўся інфармацыя пра Вас падзелена на вызначаныя катэгорыі. Давайце разглядзім некаторыя з іх...
Contents
Верхняя секцыя
У гэтай секцыі Вы знойдзеце асноўную інфармацыю пра свайго грамадзяніна. Вы можаце пабачыць Вашы апошнія паведамленні, шукаць паведамленні пракручваючы іх кнопкамі наступны/папярэдні.
Асаблівасці:
- Зялёны кружок азначае, што Вы онлайн.
- Кнопка "Далучэнне" якая дазваляе спалучыць дзейнасць eRepublik і Facebook аккаўнтаў.
- Вікі-спасылка, якая вядзе да старонкі Вашага грамадзяніна на Афіцыйнай eRepublik Wiki.
- File:Moderator icon.png Значык мадэратара, стаіць у гулякоў, якія з'яўляюцца мадэратарамі.
- Калі грамадзянін з'яўляецца ўдзельнікам Ambassador Program, у яго будзе праграмны значык.
- File:Edit profile2.png Спасылка "Рэдагаваць профіль".
- File:Accounts tab.png Раздзел "Рахункі".
- File:Storage tab.png Раздзел "Склад".
- File:Healthiness .png Індыкатар Вашага здароўя.
- Ачкі вопыту, узровень і радок, які паказвае колькасць ачкоў да наступнага ўзроўню.
Facebook Далучэнне
Націснуўшы "Далучэнне" выскачыць вакно, дзе грамадзяніна просяць увайсці ў профіль Facebook. Дзякуючы гэтаму Ваш eRepublik аккаўнт будзе сінхранізаваны з Facebook аккаўнтам. Facebook далучэнне выкарыстоўваецца для аўтаматычных насценных публікацый Вашых абнаўленняў. Гэтыя навіны ўключаюць у сабе дасягненні, набыванні новых будынкаў і галасаванні. Усе навіны запісваюцца на сцяну грамадзяніна разам са спасылкай на запрашэнне.
Раздзел "Рахункі"
Усе падлікі грашэй Вашага грамадзяніна выводзяцца тут. Стандартная адзінка Gold (Золата), а таксама нацыянальная валюта краіны, у якой Вы зараз жывеце. Кожны раз пры пералёце ў іншую краіну, яе грашовая адзінка аўтаматам дадаецца ў спіс. Грошы, выкарыстоўваемыя ў Вашай кампаніі ідуць з вашага рахунку.
Спасылка "Купіць gold" адправіць Вас на старонку Набывання gold.
Раздзел "Склад"
Склад даступны не толькі праз кнопку раздзелу, але і праз Маю зямлю. Ён выкарыстоўваецца, каб захоўваць прадукты і рэсурсы. Любыя тавары, якія Вы купляеце адпраўляюцца менавіта сюды. Калі ў Вас ёсць кампанія, якая выпрацоўвае прадукты, то рэсурсы будуць брацца са складу.
Інфармацыя грамадзяніна
Інфармацыя грамадзяніна складаецца з 4 секцый:
- Дасягненні
- Эканамічныя навыкі
- Ваенныя навыкі
У тым ліку там 2 калонкі:
- Іншая інфармацыя грамадзяніна
- Дзейнасць
Калонка "Іншая інфармацыя грамадзяніна"
|
Калонка "Дзейнасць"
|
Дасягненні
Тут Вы можаце пабачыць усе Вашыя дасягненні і кар'ерны рост Вашага грамадзяніна.
Ваш грамадзянін ацэньваецца з розных пунктаў гледжання eRepublik, такіх як эканоміка, палітыка, ваенная справа і інш.. Лік, які пішацца пад значыкам азначае, колькі такіх узнагарод Вы атрымалі.
Эканамічныя навыкі
Тут Вы можаце пабачыць эканамічныя навыкі Вашага грамадзяніна. Таксама тут Вы можаце пабачыць Ваш узровень у гэтым дачыненні і прагрэс да наступнага ўзроўню.
Ваенныя навыкі
Тут Вы можаце пабачыць Ваш цякучы ваенны ранг і цякучую моц Вашага грамадзяніна. Тут Вы таксама можаце пабачыць Ваш прагрэс.
Іншыя асаблівасці
Калі Вы заходзіце на старонку іншага гуляка, Вы не пабачыце ўсю інфармацыю, якую бачыце на сваёй. Таксама ў Вас з'явяцца некаторыя дадатковыя магчымасці.
Чатыры кнопкі ў правым-верхнім куце:
- Дадаць сябра/Выдаліць сябра - Дадаць (ці выдаліць) сябра ў лісце Вашых сяброў
- Паслаць паведамленне - паслаць гульнявое асабістае паведамленне
- Ахвяраваць - заплаціць гульнявыя грошы ці рэчы іншым гулякам ці арганізацыям
- Паведаміць аб парушэннях - гэтая спасылка адправіць Вас на старонку Адваротнай сувязі, дзе Вы можаце паведаміць аб парушэннях
Забаненыя ці Памёршыя профілі маюць спецыяльныя значкі, у якіх можа быць напісана прычына іх бану ці смерці.