Рынак тавараў
Languages: | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Карыстальнікі могуць адкрыць старонку выбраўшы пункт "Рынак тавараў" (Marketplace) у меню Рынак (Market). Тут можна набыць прамысловыя тавары, сыравіну для іх вырабу і іншае.
Пошук тавараў
Пасля адкрыцця старонкі Рынку тавараў Вы атрымаеце магчымасць выбраць тавар, які Вас цікавіць. Выбар тавара ажыццяўляецца клікам па выяве віда тавара.
- Звычайныя жыхары могуць купляць усё, акрамя Шпіталяў і Сістэм абароны.
- Краіны могуць купляць: Шпіталь і Сістэма абароны.
Фільтры
Пасля выбару тавара, які Вы хочаце купіць, Вы можаце выбраць яго якасць. Націсніце на выяву з патрэбным узроўнем якасці і Вы ўбачыце вынікі Вашага пошуку сярод прапаноў па зададзеных вамі крытэрам (тавар, якасць) у выглядзе спісу прапаноў з гэтым таварам. Калі Вы хочаце змяніць тавар, Вы можаце зрабіць гэта, проста націснуўшы на кнопку Змяніць уверсе і абраўшы значок патрэбнага тавара.
Якасць тавараў
У кожнага тавара ёсць свая якасць (акрамя сыравіны). Напрыклад, для ежы і зброі існуе 7 узроўняў якасці, для квіткоў, абаронных сістэм і шпіталяў - 5.
Вынік
У верхняй частцы старонкі Вы ўбачыце тавар, які Вы выбралі. Усе тавары адсартаваныя ад таннага - да дарагога. На старонцы адлюстроўваецца кошт тавару, яго запасы і прадавец.