Дамашняя старонка

From eRepublik Official Wiki
Jump to: navigation, search
Languages: 
EnglishIcon-English.png
ShqipIcon-Albania.png
БеларускаяIcon-Belarus.png
БългарскиIcon-Bulgaria.png
中文(简体)Icon-China.png
中文(繁體)Icon-Republic of China (Taiwan).png
HrvatskiIcon-Croatia.png
ČeskoslovenštinaIcon-Czechoslovak.png
فارسیIcon-Iran2.png
SuomiIcon-Finland.png
FrançaisIcon-France.png
ქართულიIcon-Georgia.png
DeutschIcon-Germany.png
ΕλληνικάIcon-Greece.png
MagyarIcon-Hungary.png
Bahasa IndonesiaIcon-Indonesia.png
ItalianoIcon-Italy.png
한글Icon-South Korea.png
LietuviųIcon-Lithuania.png
МакедонскиIcon-Macedonia.png
PolskiIcon-Poland.png
PortuguêsIcon-Portugal.png
Portugues BrasileiroIcon-Brazil.png
RomânăIcon-Romania.png
РусскийIcon-Russia.png
СрпскиIcon-Serbia.png
SlovenščinaIcon-Slovenia.png
EspañolIcon-Spain.png
TürkçeIcon-Turkey.png
УкраїнськаIcon-Ukraine.png

Дамашняя старонка - першае, што Вы пабачыце пасля ўваходу ў сістэму еРэспубліка (eRepublik). Вы можаце вярнуцца на гэтую старонку ў любы час, націснуўшы кнопку Дом, што знаходзіцца злева ад меню.


Загаловачная частка

Time.png

Верхняя частка кожнай старонцы ў eRepublik будзе адлюстроўваць наступнае:

  • Гадзіннік сэрвера - Дата і час (time) гульні (GMT-8).
  • Пошук - Вы можаце шукаць грамадзян альбо арганізыцыі.





Меню можна пабачыць практычна на кажнай старонцы (eRepublik). На ёй знаходзіцца 5 галоўных кнопачак-катэгорый:

  • Першая кнопка вядзе да дамашняй старонцы;
  • Другая - да Вашай зямлі (my places);
  • Кнопка Войны перанясе Вас да спісу битваў (war list);
  • Наступныя дзве нікуды не перанясуць, але пры знаходжанні паказальніка над імі з'явіцца падтэкстнае меню. Пры гэтым можна знайсці шмат старонак, што Вам будуць патрэбны падчас гульні ў eRepublik;
  • Кнопка Золата і бонусы (Gold and Extras) - прамая спасылка да старонкі "Набыццё золата" ("Buy gold"). Вы можаце набываць аптэчкі альбо сабраць бонус золата, які быў атрыманы праз Запрашэнне сяброў у гульню (friends).

Прадпрагляд профілю

З левага боку кожнай старонкі Вы бачыце прадпрагляд свайго профілю. Адлюстроўваецца наступная інфармацыя:

Homepage sidebar.png
Ваш аватар, імя і спасылка да профілю (profile). Можна бачыць сцяг краіны (country), у якой Вы знаходзіцеся і колькасць балаў вопыту (Experience Level). Калі вы перанясеце паказальнік над стужкай вопыту, тады пабачыце больш падрабязную інфармацыю.
Адлюстроўваецца ўзровень Вашага здароўя (energy) .
Кнопка З'есці ежу будзе зялёнай, калі ў Вас ёсць на складзе ежа. Калі ж не, тады можна пабачыць кнопку Набыць ежу (More information).
Колькасць Вашага золата (Gold) і нацвалюты (Currency).
Адлюстроўваецца спіс місій (missions), што трэба прайсці.
Калі Вы націсніце на кнопку з місіяй, з'явяцца патрабаванні і апісанне вызначанай місіі. Калі ўсе патрабаванні выкананы, тады пры націсканні на кнопку з місіяй Вы атрымаеце ўзнагароду і місія будзе лічыцца завершанай.
Атрыманыя паведамленні (Inbox) - лічба побач конверта паказвае колькасць непрачытаных паведамленняў
Напаміны (Notifications inbox) - колькасць каля бубеньчыка паказвае вашы напаміны (Alerts).
Кнопка выхаду.


Штодзённыя заданні

Гэтае меню забяспечвае прамую спасылку да штодзённых заданняў грамадзяніна.

Яно складаецца з кнопкі Працаваць (work) ды Трэниравацца (train pages). Калі Вы зробіце ўсе заданні, тады атрымаеце штодзённую ўзнагароду.

Daily tasks.jpg

Ваенныя кампаніі

Homepage military section.png

Секцыя ваенных кампаній складацца са спісу бітваў - тых, якія працягваюцца і тых, што ўжо завершаныя.

Кампанія дня адлюстроўваецца ў першую чаргу. Яна можа вызначацца прэзідэнтам (president) краіны. Гэтая кампанія будзе ў чырвоным колеры зверху. Ніжэй можна бачыць усе бітвы, дзе Ваша краіна прымае ўдзел у якасці захопніка альбо абаронцы. У самым канцы спісу паказваюцца бітвы з удзелам саюзнікаў, і Вы можаце прымаць у іх удзел з тэрыторыі Вашай краіны.

Спасылка Больш ваенных кампаній перанясе Вас на старонку, дзе Вы ўбачыце кожную бітву, у якой Вы можаце прыняць удзел. Спасылка Апошнія падзеі перанясе Вас да адпаведнай старонкі.

Калі Ваша краіна перамагла ў бітве, героі бітвы з'явяцца на дамашняй старонцы.


Галасаванне

Election day.JPG

Калі праводзяцца выбары Прэзідэнта краіны альбо кангрэса (elections), тады з'явіцца блакітная кнопка Галасаваць цяпер ("Vote now"). Калі Вы націсніце на гэтую кнопку, перад Вамі будзе экран галасавання. Як дапаўненне, калі грамадзянін знаходзіцца ў партыі, блакітная кнопка Галасаваць цяпер ("Vote now") таксама з'явіцца падчас выбараў Прэзідэнта краіны.

Навіны

Homepage news.png
Main article: News

Такая секцыя дае доступ да навінаў eRepublik. Існуе 8 катэгорый навінаў, якія вызначаюцца галоўнымі рэдактарамі газет. Таксама можна бачыць спасылку да вашых падпісак (subscriptions).

  • All categories
  • Першыя крокі ў гульне eRepublik
  • Ваенныя загады
  • Аналітычная секцыя, прысвечаная ваенным дзеянным
  • Палітычныя дэбаты і аналітыка
  • Фінансавая секцыя
  • Сацыяльныя ўзаемаадносіны і забавы
  • Падпіскі да газет

Націсніце на абраную катэгорыю, каб прагледзець артыкулы пра падзеі, што Вас зацікавілі.

Грамадзянскі чат

Citizen feeds.png

Грамадзянскі чат - гэта невялічкія паведамленні (вядомыя як шаўты), якія Вы можаце ствараць для сваіх сяброў. Сябры, у сваю чаргу, могуць адказваць на паведамленні альбо галасаваць за іх. Вы можаце пісаць паведамленні з інтэрвалам у 10 хвілін. Абмежаванні паведамлення:

  • 160 сімвалаў;
  • Нельга выкарыстоўваць коды HTML, BBCode, JavaScript.

Спасылкі будуць вызначаны аўтаматычна. Каментары могуць складацца з 480 сімвалаў і за іх таксама можна галасаваць. Колькасць галасоў можна ўбачыць у каментары. Калі Вы націсніце на лічбу галасоў, то ўбачыце імёны грамадзян, хто прагаласаваў за каментар альбо Вашае паведамленне.

Калі Вы ствараеце, адказваеце альбо галасуеце за паедамленне, Вы будзеце лічыцца падпісчыкам паведамлення. Гэта значыць, што Вы будзеце атрымліваць паведамленне (a notification) кожны раз, калі хто-небудзь прагаласуе альбо адкажа на Ваша паведамленне.

Дамашняя старонка адлюстроўвае 10 апошніх паведамленняў, якія былі створаны сябрамі. Каб прагледзець больш, трэба націснуць кнопку Ранейшыя паведамленні (older posts). Можна бачыць толькі 100 апошніх "шаўтаў" Вашых сяброў. Каментары паказваюцца групамі па 5. Калі паведамленне мае больш за 5 каментараў, тады патрэбна націснуць кнопку Ранейшыя каментары (previous comments).

Калі ў Вас пакуль што няма сяброў, магчымасці бачыць паведамленні не існуе. У такім выпадку можна абраць новых сяброў альбо пабачыць рэкамендаваных сяброў. З такой магчымасцю можна загружаць кантакты з электронай пошты, каб пабачаць, хто з іх гуляе ў eRepublik. Спіс рэкамендаваных сяброў складаецца з сябраў кангрэса Вашага рэгіёна. Заўсёды добра, калі ў Вас ёсць некалькі вельмі ўплывовых сяброў!

  • Заўвага 1: Для арганізацый такая магчымасць не існуе.
  • Заўвага 2: Вашыя паведамленні ўбачаць першыя 2000 сяброў (у спісе сяброў). Такім чынам, калі ў Вас больш за 2000 сяброў, некаторыя з іх не змогуць пабачаць Вашыя паведамленні.


Ніжняя частка старонкі

Ніжняя частка кожнай старонкі мае спасылкі да наступных катэгорый:

Bottom.jpg