Fight/Беларуская

From eRepublik Official Wiki
Jump to: navigation, search
Languages: 
EnglishIcon-English.png
ShqipIcon-Albania.png
БеларускаяIcon-Belarus.png
БългарскиIcon-Bulgaria.png
中文(简体)Icon-China.png
中文(繁體)Icon-Republic of China (Taiwan).png
HrvatskiIcon-Croatia.png
فارسیIcon-Iran2.png
SuomiIcon-Finland.png
FrançaisIcon-France.png
DeutschIcon-Germany.png
ΕλληνικάIcon-Greece.png
MagyarIcon-Hungary.png
Bahasa IndonesiaIcon-Indonesia.png
עבריתIcon-Israel.png
ItalianoIcon-Italy.png
한글Icon-South Korea.png
LatviešuIcon-Latvia.png
МакедонскиIcon-Macedonia.png
PolskiIcon-Poland.png
PortuguêsIcon-Portugal.png
Portugues BrasileiroIcon-Brazil.png
RomânăIcon-Romania.png
РусскийIcon-Russia.png
СрпскиIcon-Serbia.png
SlovenščinaIcon-Slovenia.png
EspañolIcon-Spain.png
SvenskaIcon-Sweden.png
TürkçeIcon-Turkey.png
УкраїнськаIcon-Ukraine.png


Soldier actions

SoldierTrainingFightGuerrilla fightsBattlefieldAircraft battleVehicle depotTank skinsAerial skinsMilitary rankAircraft rankMilitary formulas


Бітва - гэта працэс, да якога можа далучыцца любы грамадзянін на Поле бою. Даступныя вам бітвы можна паглядзець на Галоўнай старонцы, дзе адлюстроўваецца спіс войнаў, у якіх удзельнічае ваша дзяржава. Не забывайце правяраць ваенныя загады для грамадзянскіх асоб і арміі перад тым, як абраць бітву. Ваенныя загады вы можаце знайсці таксама на галоўнай старонцы.

Умовы

Каб прыняць удзел у бітве, грамадзянін павінен:

  • Мець трэці ўзровень або вышэй;
  • Мець больш за 9 пунктаў здароўя;
  • Знаходзіцца на тэрыторыі адной з уцягнутых у бітве краін.

Падрыхтоўка

Калі вы ўдзельнічаеце ў бітве вы губляеце здароўе. Таму добра было б набыць неабходную колькасць ежы перад тым, як далучыцца да бітвы. Вы можаце купіць ежу на рынку. Прачытайце больш аб ежы тут. Вы можаце карыстацца аптэчкамі або шпіталем каб падняць свой ​​узровень здароўя.

Пры жаданні, вы можаце набыць патрэбную колькасць зброі каб павысіць сілу вашага ўдару ў бітве.

Бой

Паведамленне аб знішчэнні ворага. Салдат ударыў двойчы і зарабіў 790 ачкоў.

Калі вы пяройдзеце на поле бітвы, вы ўбачыце вось такі інтэрфейс (па-ангельску).

Ударыць ў бітве вельмі проста: трэба націснуць на кнопку ўдару. Памятайце, што з кожным ударам:

  • Вы губляеце 10 пунктаў здароўя;
  • Даўгавечнасць вашай зброі змяншаецца на адзін пункт;
  • Вы нанясеце пэўную колькасць страт вашаму суперніку.

Fight button.png


Калі вы знішчыце свайго суперніка:

  • Колькасць нанесеных вамі страт будзе дададзены да бітвы;
  • Вы атрымаеце ачкі вопыту (адно ачко за адзін удар);
  • Вы атрымаеце ачкі для воінскага звання (10% ад колькасці нанесеных вамі страт).

Перад вамі з'явіцца новае акно з інфармацыяй аб скончаным паядынку. Вы можаце працягнуць ваяваць, націснуўшы на кнопку "Add influence».

Вы можаце наносіць удары да таго моманту, калі ўзровень вашага здароўя ўпадзе да 0. Пасля чаго вы павінны павялічыць узровень здароўя, каб працягнуць удзел у бітве. Для гэтага вы можаце выкарыстоўваць ежу, аптэчкі або шпіталь (калі ёсць у рэгіёне бітвы).

Глядзіце таксама